КДБ: "Жлобінскі тэрарыст" выявіўся радыкальным ісламістам

Нагадаем, што 24 трыўня жыхар Жлобіна напаў на мясцовы міліцэйскі пастарунак і спрабаваў яго падарваць.

У КДБ кажуць, што працягваюць шукаць сувязі затрыманага з арганізаванымі злачыннымі групамі, у тым ліку групамі радыкальнага ісламісцкага толку, перадае БЕЛТА.

КДБ таксама кажа, што самаробнае выбуховае прыстасаванне затрыманы зрабіў адзін на аснове інфармацыі, якую знайшоў на інтэрнэт-сайтах. Цяпер ідзе псіхіятрычная экспертыза жлобінца.