Хакеіст мінскага "Дынама" пабіўся з галоўным трэнерам маскоўскай каманды
Здарэнне адбылося перад учорашнім матчам 1/4 фінала Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Джэф Плат, які нядаўна стаў грамадзянінам Беларусі, закрануў клюшкай галоўнага трэнера маскоўскага "Дынама" Алега Знарка. Пасля гэтага апошні дагнаў Плата і пачаў наносіць яму ўдары. Дынамавец адказваў з дапамогай клюшкі. Бойку, якая адбылася ў кулуарах "Лужнікоў", змагла спыніць толькі ахова, паведамляе газета "Прессбол".
Нагадаем, што ўчорашні матч наша каманда прайграла з лікам 0:2, такі самы лік і ў серыі, якая праводзіцца да чатырох перамог. Заўтра каманды згуляюць у Бабруйску.
Фота — vk.com