Хакеістаў мінскага "Дынама" будзе трэніраваць чэмпіён свету па кікбоксінгу
Гэта 34-гадовы Аляксандр Усцінаў.
Хоць ён нарадзіўся на Алтаі, але на рынгу прадстаўляе Беларусь. Усцінаў неаднаразова станавіўся чэмпіёнам свету і Еўропы па муай-тай. У кікбоксінгу Усцінаў правёў 63 баі і атрымаў перамогі ў 53 з іх, паведамляе "Прессбол".
Спартовец будзе кансультаваць трэнерскі штаб дынамаўцаў ва ўдасканаленні фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўкі хакеістаў.