Хакеісты "Хіміка-СКА" выказалі недавер кіраўніцтву і трэнерам клуба
Калектыўны зварот спартоўцаў да гарадскіх уладаў Наваполацка, якія дэ-юрэ і з'яўляюцца гаспадарамі хакейнай структуры, публікуе "Прессбол".
Хакеісты наракаюць на непрафесійнае, нядобрасумленнае, а парой і амаральнае стаўленне да сваіх службовых абавязкаў, а таксама да гульцоў каманды трэнерскага штаба на чале з Ю.Рыхловым, які намінальна з'яўляецца трэнерам, а выконваў ролю галоўнага трэнера. На думку спартоўцаў, трэнерскі штаб неапраўдана адлічыў вядучых гульцоў клуба, а замест іх прыцягнуў у сваіх інтарэсах іншых. У выніку гульцы стаміліся і атрымалі шмат траўмаў.
Таксама хакеісты наракаюць на несправядлівы памер заробкаў некаторых гульцоў, на недахоп спартыўнага інвентара і спецыялізаванай фармакалогіі, перадае "Прессбол". У звароце гаворыцца, што ў красавіку заробак хакеістаў у клубе складае 1 200 тысяч рублёў.
Фота — hcneman.by