Хакеры змясцілі на сайце Reuters інфармацыю пра смерць міністра
Невядомыя ўзламалі сайт і напісалі ў блогу аднаго з журналістаў, што памёр міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі.
Reuters абвяргае гэтую непраўдзівую інфармацыю, якая была хутка выдалена.
Як адзначае РІА "Новости", у пачатку жніўня на сайце інфармагенцтва ўжо з'яўлялася непраўдзівая інфармацыя. Тады невядомыя напісалі пра вайсковыя няўдачы апазіцыі ў Сірыі.