Хлебаробы намалацілі амаль 7 мільёнаў тон збожжа

На раніцу 16 жніўня беларускія хлебаробы намалацілі 6 мільёнаў 995 тысяч тон збожжа, паведамляе БелТА. Гэта амаль цалкам супадае з планам Міністэрства сельскай гаспадаркі, якое хацела сабраць сем мільёнаў тон. Больш за ўсё намалацілі збожжа гаспадаркі Мінскай вобласці. На другім месцы — Гродзенская. Уборачная кампанія будзе завершаная на наступным тыдні.