"Хуткую" для Каваленкі цяпер можа выклікаць толькі суддзя
У Першамайскім судзе Віцебска працягваецца працэс над актывістам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам.
Алена Каваленка ў чарговы раз спрабавала выклікаць "хуткую" для мужа. Аднак, калі раней на такія выклікі лекары прыязджалі, дык цяпер ёй сказалі: "Мы не можам прыехаць, бо зверху прыйшоў загад рэагаваць толькі калі "хуткую" выкліча судзя", паведамляе Радыё Свабода.