Кіраўніцтва Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводу злавілі на хабары

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, у атрыманні хабару падазраюцца галоўны бухгалтар прадпрыемства і вядучы інжынер па метралогіі. Хабар ім давалі за вырашэнне пытанняў па своечасовых разліках за пастаўленую прадукцыю. Грошы давалі прадстаўнікі прыватных кампаній-пастаўшчыкоў, з якімі лікёра-гарэлачны завод чамусьці своечасова не рабіў разлікі.

Па звестках Следачага камітэта, злачыннай дзейнасцю галоўбух і вядучы інжынер займаліся з 2010 па 2012 гады. На іх пачалі крымінальную справу.

Фота — vsluh.ru