Кіраўнік Белгазпрамбанку лічыць, што верагоднасць крызісу ў Беларусі расце

У студзені банкір ацэньваў шанцы на паўтор крызісу як 70 на 30 на карысць разумнага сцэнара, перадае яго словы interfax.by. Пры гэтым Бабарыка падкрэсліў, што гэтае выказванне — "цвярозы аналіз, не панікёрства".

Па яго словах, занепакоенасць выкліканая ўзмацненнем рыторыкі беларускіх уладаў пра стымуляцыю эканомікі, у тым ліку за кошт зніжэння адсоткавых ставак. Пры гэтым ён ахарактарызаваў цяперашнюю сітуацыю з пункту гледжання захавання стабільнасці як "вельмі трывожную".

Фота — belgazprombank.by