Кіраўнік Брэстчыны танчыў і спяваў для расійскіх журналістаў
Пра гэта піша ў газеце "Советская Чувашия" аўтар Афрыкан Салаўёў.
Нагадаем, што тры тыдні таму адбыўся прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі. У ім удзельнічалі 90 прадстаўнікоў 80 СМІ.
"Беларускія навіны" налічылі ўжо больш за 40 справаздачаў пра паездку. Сярод іх — і расповед пра сустрэчу журналістаў з кіраўніком Брэстчыны. Па словах журналіста "Советской Чувашии", Канстанцін Сумар па ведах вытворча-сацыяльнай праблематыкі нагадваў старыя савецкія кадры. А вось у кантактах з журналістамі і на банкеце ён паказаў сябе суперсучасным мэнэджарам без гальштука і нават пінжака. Сумар казаў нестандартныя тосты, ліха танчыў модныя танцы, спяваў "Падмаскоўныя вечары", "Белавежскую пушчу" ды іншыя песні, піша газета.
Фота — brest-stroit.blogspot.com