Кіраўнік дзяржавы: сёлета нам трэба знайсці мільярд долараў
15 студзеня кіраўнік дзяржавы ў Нацыянальнай бібліятэцы праводзіць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ.
Пытанне Яўгена Канановіча з "Народнай газеты" пра выплаты па пазыках: як і чым мы будзем расплочвацца?
Лукашэнка сказаў, што "дзесьці каля 3 млрд долараў выплацілі... Нам мільярд трэба знайсці за гэты год. Я думаю, адзін мільярд мы знойдзем".
Паводле яго словаў, "краіна ў нас не абрынецца ад выплаты гэтых даўгоў. А далей будзе лягчэй".
Дзеля гэтых мэтаў распродажы ўласнасці не будзе, сказаў Лукашэнка.