Кіраўнік Freedom House патрабуе санкцыяў супраць "Беларуськалія" (відэа)

Аднак у арсенале ЗША і Еўрасаюза яшчэ ёсць нескарыстаныя метады ціску на беларускія ўлады, каб змуцсіць із да вызвалення палітвязняў і дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Такое меркаванне агучыў дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмэр. Як паведамляе "Голас Амерыкі", ён прысутнічаў на мерапрыемстве "Амерыкана-беларускія адносіны: правы чалавека і дыпламатыя", што прайшоў у Джорджтаўнскім універсітэце ў панядзелак 25 сакавіка.

Адной з такіх мер кіраўнік Freedom House назваў эканамічныя санкцыі, накладзеныя на буйныя беларускія канцэрны, у прыватнасці, на "Беларуськалій". Па яго словах, павелічэнне аб'ёму гандлю паміж ЕС і Беларуссю падрывае эфект санкцый, уведзеных самім жа ЕС.

Таксама Крэмэр заявіў, што Лукашэнка ўяўляе пагрозу не толькі для дэмакратычнага развіцця Беларусі, але і для міжнароднай супольнасці. Ён адзначыў, што афіцыйны Мінск працягвае пастаўляць зброю ў недэмакратычныя дзяржавы.

Фота — delfi.lt