Кіраўніка дружалюбнай нам Лівіі чакае суд у Гаазе
Лівійскі лідар Маумар Кадафі стаў падследным па справе аб злачынствах супраць чалавечнасці.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Луіс Марэна-Акампа заявіў, што бліжэйшым часам папросіць суддзяў выдаць ордэр на арышт Кадафі, паведамляе Лента.ру са спасылкай на канал "Аль-Джазіра".
Паводле Марэна-Акампа, які даў 3 сакавіка прэс-канферэнцыю ў Гаазе, у спіс падследных увойдуць сам Кадафі, некаторыя з ягоных сыноў, кіраўнік асабістай службы бяспекі лівійскага лідара і кіраўнік службы вонкавай бяспекі. Гэтыя асобы падазраюцца ў тым, што паводле іх загаду ўзброеныя сілы Лівіі жорстка пдаўлялі выступы апазіцыянераў, а таксама адкрывалі агонь па мірных дэманстрантах.