Кіраўнік беларускіх каталікоў выступіў з заявай пра сітуацыю ў краіне

У дакуменце гаворыцца, што ў апошнія часы складаная сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з інфляцыяй. Па словах акрцыбіскупа, гэта выклікала вялікую занепакоенасць людзей і вядзе да разнастайных спекуляцый і выкарыстання чужой бяды дзеля нажывы. 


Акрамя таго, адзначае ён, праявы нецярпімасці і шматлікія ўзаемныя абвінавачванні негатыўна ўплываюць на агульную атмасферу ў краіне. 


Занепакоены існуючай сітуацыяй, Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да дзяржаўных уладаў, свету палітыкі, эканомікі, навукі, культуры, грамадскіх арганізацый, усіх людзей добрай волі. Ён просіць, каб пры вырашэнні нялёгкіх сучасных праблем яны кіраваліся ўзаемнай любоўю і пашанай як грамадзяне адной краіны, паведамляе сайт Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі