Кіраўнік Брэстчыны патрабуе адстаўкі дырэктара "Граніту"
З такой заявай старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар выступіў у Мікашэвічах на ранішняй нарадзе 6 студзеня.
Пра тое, што Сумар патрабуе адхіліць ад пасады гендырэктара прадпрыемства Сцяпана Тураўца, паведамляе Радыё "Свабода".
Нагадаем, што ў снежні 2011 года некалькі соцень работнікаў прадпрыемства добраахвотна выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу. Так яны пратэстуюуь супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў і дрэннай працы прафсаюзнага камітэту прадпрыемства.
Больш за 200 працаўнікоў "Граніту" ўвайшлі ў суполку Незалежнага прафсаюзу гарнякоў і цяпер спрабуюць афіцыйна зарэгістраваць наваствораную арганізацыю ў Лунінецкім райвыканкаме.