Кіраўнік ЦВК Расіі будзе назіраць за выбарамі ў Брэсце і Кобрыне
Старшыня Цэнтравыбаркаму Расіі Уладзімір Чураў пацвердзіў, што паедзе ў Беларусь па запрашэнні нашага ЦВК.
Ён будзе назіральнікам на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Чураў кажа, што сачыць за выбарамі будуць тры групы назіральнікаў — ад БДІПЧ АБСЕ, СНД і на двухбаковай аснове. Як інфармуе БелаПАН, старшыня расійскага ЦВК будзе акурат у трэцяй групе.
Нагадаем, што выбары адбудуцца 23 верасня.
Фота — 1tvnet.ru