Кіраўнікоў Беларусі і ЕС заклікаюць устрымацца ад прынцыпу “вока за вока”
Удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства распаўсюдзілі спецыяльны зварот.
У ім гаворыцца, што каб спыніць канфлікт, Беларусь павінна вызваліць палітычных вязняў і пачаць перамоўны працэс унутры краіны. Еўрасаюзу варта адмяніць консульскія зборы за візы для грамадзян Беларусі і трымацца паслядоўнай палітыкі, а не толькі рэагаваць на дзеянні беларускіх уладаў. Такія захады абодвух бакоў падпісанты звароту лічаць найбольш мэтазгоднымі ў сённяшніх умовах.
Сярод падпісантаў звароту — Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Лісічонак, Уладзіслаў Вялічка, Алена Танкачова, Вольга Стужынская, Ірына Сухій.
Нагадаем, грамадскія арганізацыі аб’ядналіся ў Нацыяльную платформу ў кастрычніку 2011 года для супольнай працы ў праграме ЕС Усходняе парнёрства.