Кіраўніца МВФ, вызваленая ад падаткаў, заклікае грэкаў плаціць іх
Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард на днях выступіла з заклікам да грэкаў плаціць падаткі.
Між тым, сама янане з'яўляецца падаткаплатніца, паведамляе РБК са спасылкай на амерыканскую радыёстанцыю National Public Radio. Паводле Венскай канвенцыі, як супрацоўніца міжнароднай арганізацыі, Лагард вызваленая ад выплаты падаткаў. Яе заробак пры гэтым складае больш за 460 тысяч долараў у год. Яшчэ 83 тысячы долараў складаюць разнастайныя дапамогі. Як адзначае амерыканскае радыё, гэта больш, чым заробак Барака Абамы, які абкладаецца падаткамі.
Нагадаем, 26 траўня Лагард выступіла з заклікам да грамадзян Грэцыі спраўна плаціць падаткі, каб паправіць фінансавае становішча краіны. Яна пацвердзіла, што МВФ не збіраецца змякчаць умовы жорсткай бюджэтнай эканоміі для Грэцыі. Па словах кіраўніцы МВФ, бядотнае становішча афрыканскіх дзяцей турбуе яе больш, чым лёс тых, хто пацярпеў ад крызісу ў Еўропе.