Кіраўніца Нацбанку: Беларусь можа абысціся без крэдыту МВФ

Па словах кіраўніцы Нацбанку, якія перадае БЕЛТА, Беларусь хацела атрымаць ад МВФ 3,5 млрд долараў. Гэтыя грошы павінны былі б пайсці на выплату старой пазыкі Беларусі таму ж самаму МВФ.

Аднак перад выдачай новага крэдыту місія МВФ запатрабавала ад Беларусі "дарожную карту" эканамічных рэформаў. Пададзены беларускімі прадстаўнікамі план іх не задаволіў.

У адказ Надзея Ермакова заявіла, што неабходныя крэдыты можна знайсці ў Сусветнага банку ці Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.