Кіргізія хоча ў саюз Расіі, Беларусі і Казахстана
Кіргізія, чаго б гэта ёй ні каштавала, увойдзе ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору Расіі, Казахстана і Беларусі.
Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр рэспублікі Алмазбек Атамбаеў.
"Кіргізія ўвойдзе ў Мытны саюз Расіі, Казахстана і Беларусі. Адзіная эканамічная прастора неабходная нашай рэспубліцы. Пэўны час нам можа быць цяжка, аднак у будучыні плюсаў для эканомікі дзяржавы будзе больш, чым мінусаў", — сказаў ён.
Атамбаеў падкрэсліў, што толькі аб'яднаўшыся з суседнімі дзяржавамі і саюзнікамі Кіргізія можа дасягнуць эканамічнага росту, перадае РІА "Новости".