Кіроўца "Лексуса" паклаў у попельніцу ДАІшніку 300 долараў

Здарэнне адбылося ў Калінкавічах. 57-гадовы кіроўца, кіраўнік адной з мясцовых фірмаў уначы ехаў на "Лексусе" ў стане алкагольнага ап'янення. Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" спынілі яго на адным з перакрыжаванняў. Знаходзячыся ў службовым аўтамабілі ДАІ, мужчына паклаў у попельніцу 300 долараў. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.