Кіроўцам пагражаюць штрафам у 500 тысяч за непрапушчанага пешахода
ДАІ ўзмацняе кантроль на пешаходных пераходах сталіцы.
Да гэтага падштурхулі шматлікія выпадкі наездаў на людзей, якія пераходзілі праезную частку па пешаходных пераходах.
Як паведамляе БелаПАН, кіроўцаў, якія не саступілі дарогу пешаходам, прыцягнуць да адказнасці "ў рамках дзеючага заканадаўства па максімальнай санкцыі артыкула". А гэта — штраф да 500 тысяч рублёў.
ДАІ нагадвае, што, пад'яздзжаючы да нерэгуляванага пешаходнага перахода, кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродка, каб саступіць дарогу пешаходам.
Фота — bymedia.net