Кіроўца БМВ, які сутыкнуўся з аўтобусам, за год 12 разоў парушаў ПДР

Па звестках інспектараў, якія пераказвае БЕЛТА, аўтааматара за год 12 разоў спынялі за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Нагадаем, што жахлівая аварыя адбылася ўвечары 5 студзеня ў цэнтры Мінску. БМВ, у якой ехалі студэнт і студэнтка Белдзяржуніверсітэта, выскачыла на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтобусам МАЗ.

Дзяўчына загінула па дарозе ў лякарню. Хлопец-кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі ў коме. Лекары дыягнаставалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені.

Сярод пасажыраў аўтобуса нескладаную траўму левай нагі атрымала толькі адна пасажырка.