Кіроўца, які збіў дзяўчынку, хоча адсудзіць у АНТ 9 млн рублёў
Мужчына лічыць, што тэлежурналісты нанеслі яму маральныя пакуты.
Пра выпадак распавёў тэлевядоўца Аляксандр Аверкаў, перадае БЕЛТА.
Мужчына ехаў праз пешаходны пераход на чырвонае святло і збіў 9-гадовую дзяўчынку. Пазней кіроўца прызнаўся, што спяшаўся і хацеў праскочыць.
Дзяўчынку даставілі ў лякарню з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай. Ужо больш за месяц дзяўчынка не прыходзіць у прытомнасць. Каля ложка ўвесь час дзяжураць яе бацькі. А вось кіроўца, які збіў дзяўчынку, у лякарні ні разу не з'явіўся, падкрэсліваюць на тэлеканале.
Здымачная група АНТ ўзяла інтэрв'ю ў кіроўцы, які збіў дзяўчынку. Цяпер ён лічыць сябе ахвярай журналістаў. Мужчына кажа, што яго супраць волі зняславілі на ўсю краіну.