Кобрынскаму школьніку пагражае 5 год турмы за катанне на казённым МАЗе

Дырэктар філіяла Кобрынскага аўтапарка, што па вуліцы Савецкай, не знайшоў на паркоўцы 6-гадовы “МАЗ 551” рэдкага белага колеру. Машына знікла а 2-й гадзіне ночы. Дырэктар заявіў аб крадзяжы ў міліцыю. Праз 10 хвілін грузавік на тэрыторыі філіяла аўтапарка знайшоў вартаўнік.

Следчыя вызначылі, што на МАЗе, падабраўшы ключ,  праехаўся 17-гадовы школьнік. Ён затрыманы, распачатая крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Юнаку пагражае турэмнае зняволенне да 5 гадоў.