Колькасць падатковых праверак зменшылася, але выніковасць уражвае
За мінулы год падатковая інспекцыя правяла больш за 40 тысяч праверак. На 450 прадпрыемствах быў выяўлены заробак у канвертах, заведзена 84 крымінальныя справы.
"Падатковымі органамі праведзена 41 тысяч 400 праверак і 14,5 тысяч праверак фізічных асобаў. Выніковасць праверак склала 96,2 працэнта", – расказаў на прэс-каферэнцыі намеснік міністра па падатках і зборах Сяргей Налівайка.
Таксама 26,5 тысяч праверак былі пазапланавымі, іх выніковасць уражвае – у 99,9 працэнтах былі выяўленыя парушэнні. Палова з іх, шляхам кантрольнай закупкі. Дарэчы, на кожны затрачаны рубель, атрымана 367 рублёў у выглядзе выплат і штрафаў.
У 2008 годзе пад праверкі патрапіла кожнае 4 прадпрыемства, у мінулым толькі кожнае 10. За тое эфектыўнасць вырасла. У першым выпадку 5 з 20 праверак не выявілі парушэнняў, а ў 2010 годзе, не было парушэнняў толькі ў 1 выпадку з 20.
Фота: aif.by