Колькасць ахвяр урагану Айрын узрасла да 14
Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў амерыканскіх агенцтваў па надзвычайных сітуацыях паведамляе Agence France-Presse.
У ноч на 29 жніўня ў Паўночнай Караліне і Вірджыніі паваленымі дрэвамі былі заціснутыя чатыры чалавекі. Акрамя таго, загінула жанчына з штата Мэрыленд. На яе паваліўся хатні камін. Адзін чалавек загінуў у Нью-Джэрсі. З-за ўрагану, які дасягнуў атлантычнага ўзбярэжжа ЗША раніцай у суботу, надзвычайнае становішча было абвешчана ў дзесяці штатах. Адмянілі каля 8 тысяч авіярэйсаў.
Верагодна, што колькасць ахвяр павялічвацца не будзе. Ураган ужо аслаб і нагадвае звычайны шторм.