Колькасць параненых на прэм’еры “Бэтмэна” у ЗША ўжо 70
У спісе ахвяраў пакуль 12 чалавек, але 11 з 70 параненых знаходзяцца ў цяжкім стане, перадаюць інфармагенцтвы.
Трагедыя адбылася ў ноч на пятніцу ў кінатэатры Century 16 Movie у Аўроры, прыгарадзе Дэнвера. Неўзабаве пасля пачатку паказу фільма “Цёмны Рыцар: Адраджэнне легенды” зламыснік у адгазніку ўвайшоў у кіназалу праз запасны ўваход, ускрыў ёмістасць са слезацечным газам, а затым адкрыў агонь па гледачах.
Падазраванага ўдалося затрымаць, ім выявіўся мясцовы жыхар — 24-гадовы Джэймс Холмс. Пры затрыманні паліцыянты адабралі ў яго аўтамат, драбавік і пісталет. Усю зброю стралок набыў легальна.
Малады чалавек называў сябе ворагам Бэтмэна — Джокерам і пафарбаваў валасы ў чырвоны колер.