Колькасць удзельнікаў вулічных акцый будуць вызначаць міліцыянты

Як адзначае "Народная Воля", гэтыя нормы не прапісаныя нават у новай рэдакцыі Закона аб масавых мерапрыемствах. Але ёсць унутраныя міліцэйскія інструкцыі, якія дазваляюць рэгуляваць колькасць удзельнікаў той ці іншай акцыі — пікету, флэш-моба і г.д. Інструкцыя дзейнічае, нават калі акцыя адбываецца ў вызначаным уладамі месцы.

Па словах Паркава, у летні час — гэта чатыры чалавекі на квадратны метр, у зімовы — да трох чалавек (з-за верхняй вопраткі).

Такім чынам, улады вызначылі не толькіспецыяльныя пляцоўкі для правядзення недзяржаўных масавых мерапрыемстваў, але і максімальны лік іх удзельнікаў.