У лякарні памёр яшчэ адзін пацярпелы ад выбуха на "Кастрычніцкай"
Колькасць ахвяраў тэракта ў метро дасягнула 13 чалавек. Па звестках на 6:00 15 красавіка, яшчэ 161 чалавек дагэтуль знаходзіцца ў мінскіх лякарнях.
15 сакавіка ноччу памёр Анатоль Макейчык, 1954 года нараджэння, жыхар Калодзішчаў Менскага раёна.
Колькасць загінулых у выніку выбуху складае 13 чалавек. З усіх шпіталяваных у цяжкім стане знаходзяцца - 21, сярэдняй ступені цяжкасці - 28, лёгкай ступені цяжкасці - 112, паведаміла БелТА.
Пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме. Для паўнавартаснага дынамічнага назірання за пацярпелымі ў начны час у лякарнях узмоцнены брыгады дзяжурных лекараў. Ва ўсіх лячэбных установах маецца дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства персанала на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення лякарань неабходнымі лекавымі сродкамі.
Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх ва ўсіх установах аховы здароўя. Для атрымання інфармацыі пра стан пацыентаў працягваюць працу тэлефоны гарачай лініі.