Кошт квіткоў на матч БАТЭ — "Фенербахчэ" не перавысіць 100 тысяч

Нагадаем, што беларускі і турэцкі клубы сустрэнуцца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Першы матч адбудзецца 14 лютага ў Гродне, на стадыёне "Нёман". Яго пачатак прызначаны на 21-ю гадзіну.

Рэалізацыя білетаў на гэты матч пачнецца ў сярэдзіне студзеня, іх будуць прадаваць у Барысаве, Мінску і Гродне. Дакладная дата стане вядомая пазней.

Кошт квіткоў ужо вызначаны
, у залежнасці ад катэгорыі яны будуць каштаваць 100 тысяч, 70 тысяч і 40 тысяч рублёў.

Паядынак у адказ пройдзе 21 лютага ў Стамбуле. Яго пачатак — у 23.05 паводле беларускага часу.

Фота — bymedia.net