Кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы будзе большы за 2 тысячы
У праекце бюджэту Мінска на будучы год, які разглядае Мінгарвыканкам, запланаваны сярэдні тарыф на праезд у памеры 2040 рублёў.
Пры гэтым насельніцтва будзе аплочваць толькі 40% затратаў на арганізацыю транспартнага абслугоўвання. Нагадаем, на сённяшні дзень адна паездка ў грамадскім транспарце абыходзіцца мінчукам у 1700 рублёў (гэта 33,4% затратаў).
БЕЛТА адзначае, што ў праекце бюджэту на ўкараненне электроннага білета закладзена каля 137 мільярдаў рублёў (больш за 16 мільёнаў долараў). Старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька даручыў яшчэ раз прааналізаваць эфектыўнасць праекту.
Фота — bymedia.net