Кошты на бензін растуць з улікам падзей у Афрыцы і "наагул у свеце"

"У павышэнні рознічных коштаў на нафтапрадукты ў Беларусі ёсць сувязь з сусветным рынкам, бо вы ведаеце, як апошнім часам вырасла цана на нафту. Гэта адбылося з прычыны розных акалічнасцяў, у тым ліку праз тыя падзеі, якія адбываюцца на афрыканскім кантыненце і наагул у свеце", — цытуе БЕЛТА Сямашку.

Паводле яго звестак, у кастрычніку 2010 года сярэднямесячны кошт на нафту склаў $84,6 за барэль, а ў сакавіку 2011 года ён ужо дасягнуў $114,7 за барэль. Гэта значыць тэмп росту кошту на нафту за гэты перыяд склаў 138,5%.

"А калі паглядзець, на колькі мы ўзнялірознічны кошт на паліва, то ўбачым, што цана на бензін АІ-92 павялічылася толькі на 15%, на дызельнае паліва — на 22%", — паведаміў першы віцэ-прэм'ер.