Кожны дзясяты населены пункт Беларусі — у зоне радыеактыўнага забруджвання

У іх ліку 28 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, 2365 сельскіх населеных пунктаў. Гэта складае 10% усіх населеных пунктаў краіны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

На гэтай тэрыторыі пражываюць больш за 1 мільён 140 тысяч чалавек, што складае 12% насельніцтва краіны.

Акрамя таго, на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 53 сельскія населеныя пункты, у якіх насельніцтва не пражывае.