Кожны трэці ўкраінец хоча вывучыць замежную мову
Амаль 32% апытаных жыхароў Украіны ў гэтым годзе паставілі перад сабой такую мэту.
Як паведамляе агенцтва УНІАН, 15% рэспандэнтаў сёлета будуць шукаць новую працу, 14% спадзяюцца знайсці каханне, 10% паедуць падарожнічаць у іншую краіну, а 7% збіраюцца пазбавіцца ад шкоднай звычкі. Цікава, што ніхто з апытаных не плануе завесці жатнюю жывёлу.