Крадзяжы на шклоўскім заводзе газетнай паперы і на "Магілёўдрэве"

На "Магілёўдрэве" яны звязаныя з перавышэннем і злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, парушэннем дзейнага заканадаўства і абуральнай безгаспадарчасцю. Выдзеленыя прадпрыемству ў 2009 годзе на мадэрнізацыю вытворчасці грошы так і не былі выкарыстаны па прызначэнні, такім чынам былі нанесеныя сур'ёзныя эканамічныя страты. Крымінальныя справы распачатыя ў адносінах былога дырэктара "Магілёўдрэва" і трох супрацоўнікаў, паведамляе БЕЛТА.

Праведзеная супрацоўнікамі міліцыі праверка на заводзе газетнай паперы ў Шклоўскім раёне выявіла крадзяжы, па якіх рыхтуецца да распачынання крымінальная справа, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, у снежні 2012-га прадпрыемства правяралася супрацоўнікамі абласнога аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

На здымку: У снежні 2012-га "Магілёўдрэў" наведаў Аляксандр Лукашэнка. Фота — БЕЛТА