Краіны ЕС і Усходняга партнёрства не паразумеліся наконт Беларусі?
Прадстаўнікі краін — удзельніц партнёрства выступілі супраць рэзкай крытыкі Беларусі.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных еўрапейскіх колах. Прадстаўнікі ЕС прапанавалі ўключыць у выніковую дэкларацыю параграф, які крытыкуе сітуацыю з правамі чалавека і наяўнасць палітвязняў у Беларусі. Аднак прадстаўнікі краін Усходняга партнёрства выступілі супраць. У выніку гэта параграф спярша прыбралі з праекта дэкларацыі, але потым, пасля кансультацый, ізноў дадалі.
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа, што сітуацыя пры абмеркаванні выніковага дакумента была "сур'ёзнай і трывожнай". Па яго словах, найбольшую актыўнасць у падтрымцы афіцыйнага Мінску дэманстравалі падчас дыскусіі Грузія і Украіна.