Крэмль растлумачыў нецэнзурны запіс у Twitter Мядзведзева (фота)
Гаворыцца, што гэта памылка памылка супрацоўніка, які адказвае за тэхнічнае суправаджэнне твітэр-акаўнта расійскага прэзідэнта.
Нагадаем, што ў мікраблогу Дзмітрыя Мядзведзева ў твітэры ўначы з'явіўся перадрук запісу сябра грамадскага камітэта прыхільнікаў прэзідэнта Канстанціна Рыкава. У ім была нецэнзурная харатарыстыка людзей, якія называюць "Адзіную Расію" партыяй жулікаў і злодзеяў.
Рэтвіт правісеў у мікраблогу прэзідэнта некалькі хвілінаў. Прадстаўнікі Крамля кажуць, што тэхнічны работнік "падчас планавай змены пароля здзейсніў недапушчальнае ўмяшанне ў стужку @MedvedevRussia". Вінаватых абяцаюць пакараць, перадае РІА "Новости".