Крышціяну Раналду: клянуся сынам, што гэта не з-за грошай (відэа)
Нападаючы "Рэала" пракаментаваў звесткі пра тое, што яго незадаволенасць станам спраў у камандзе летась была звязана з патрабаваннем аб павышэнні заробку.
"Цяпер я сканцэнтраваны толькі на футболе, аб пераглядзе кантракту можна будзе казаць толькі пасля сезону, — цытуе словы Раналду "Прессбол". — Але я клянуся сваім сынам, што маё засмучэнне не было выклікана грашыма. Усе зусім не так. Хачу гуляць доўга і гатовы працягваць выступы, калі буду ў парадку. У мяне добрая генетыка, і праблем, у прынцыпе, быць не павінна. Але кажуць, што пасля 32-33 гадоў усё мяняецца".
Нагадаем, у апошнім матчы чэмпіянату Іспаніі Крышціяну Раналду забіў гол у... сваю браму (гл. відэа). У выніку, мадрыдскі "Рэал" прайграў "Гранадзе" — 0:1 і па-ранейшаму займае толькі трэці радок у турнірнай табліцы.
Фота — sport-xl.net