Ксяндзы з Гродна скіраваліся ў Польшчу гуляць у міні-футбол

Гэта пяты па ліку чэмпіянат Еўропы сярод святароў, на яго сабраліся каманды з 11 краінаў. Беларускія ксяндзы да гэтага не прымалі ўдзелу ў такіх спаборніцтвах. Першая іх гульня запланаваная з камандай святароў з Харватыі, паведамілі БЕЛТА у Гродзенскай каталіцкай епархіі.