Куклачоў і коткі перарвалі гастрольны тур па Беларусі з-за тэракту?
У Пінску адмянілі паказ Тэатру котак Юрыя Куклачова.
Супрацоўнікі пінскага ГДК кажуць, што было прададзена замала квіткоў, якія каштавалі ад 30 да 50 тысяч рублёў. І прапануюць вярнуць раней рэалізаваныя квіткі ў касу ўстановы.
Юрый Куклачоў спрабаваў зрабіць своеасаблівы “чос” па Беларусі: у красавіку амаль штодня планаваўся выступ ягонага тэатру ў новым горадзе. Аднак, як сцвярджаюць арганізатары туру, пасля выбуху 11 красавіка расійскі клоун вырашыў перарваць свае гастролі і адбыў у Маскву. А канцэрты пераносяцца на травень. Праўда і тое, што ў Пінску сапраўды прадалі замала квіткоў, арганізатары не адмаўляюць.