Кветкавыя крамы Мінску не чакаюць ажыятажу ў Дзень закаханых
Хаця букеты ў выглядзе сэрцаў усё ж рыхтуюць.
Як піша газета "Рэспубліка", на Дзень святога Валянціна гандляры кветак не нашмат большыя, чым у звычайныя дні. Гандляры кажуць, што мужчыны найчасцей дораць сваім каханым у гэты дзень адну ці тры кветкі. Начасцей гэта ружы. Папулярныя на свята і вясновыя кветкі — цюльпаны, касачы. Людзі старэйшага веку дораць кветкі ў збанках. Часта пакупнікі бяруць кветкавыя кампазіцыі і букеты ў выглядзе сэрцаў.
Сапраўдны ажыятаж гандляры кветкамі чакаюць традыцыйна напярэдадні 8 Сакавіка.