Кыргызстан хоча атрымаць з Беларусі 50 чалавек, збеглых ад правасуддзя

Як піша газета "Вечерний Бишкек", у Беларусь адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Кыргызстана Фурхат Усенаў. Ён узначаліў дэлегацыю, складзеную з работнікаў пракуратуры і міліцыі. Мэта візіту — наладзіць узаемадзеянне з праваахоўнікамі Беларусі ў вышуку, затрыманні і экстрадыцыі злачынных элементаў.

Намеснік міністра пацвердзіў, што ў пераліку асобаў, якіх мае на ўвазе кыргызскі бок, значацца экс-прэзідэнт Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныш Бакіеў ды іншыя набліжаныя да іх асобы.

Мэта — дамагчыся вяртання ў Кыргызстан усіх вышукваных асобаў для адказнасці паводле закону.

Фота — oboibesplatno.ru