Кыргызстан пагражае заваліць Беларусь кітайскім шырспажывам

Пра гэта паведаміў сакратар Мытнага саюзу Сяргей Глазьеў. Ён распавёў, што Мытны саюз быў вымушаны зрабіць больш жорсткімі правілы для тавараў з Кыргызстана, бо пад іх выглядам у МС пастаўлялі кітайскі шырспажыў.

Паводле ацэнак статкамітэта ААН, рэальны аб'ём кітайскага экспарту ў Кыргызстан складае 7 млрд долараў. "Гэта значыць, што кітайскі шырспажыў завозіцца на тэрыторыю МС пад выглядам тавараў кыргызскай вытворчасці. Мы былі вымушаныя зрабіць больш жорсткі мытны рэжым на мяжы Казахстана і Кыргызстана — усе тавары праходзяць строгі кантроль правіл паходжання", — сказаў Глазьеў.

"Урад Кыргызстана, прааналізаваўшы сітуацыю, зразумеў, што зможа захаваць ролю лагістычнага цэнтру перавалкі кітайскіх тавараў толькі ў выпадку далучэння да МС, і Бішкек ужо заявіў, што падае заяўку аб уваходжанні", — паведаміў сакратар МС ZN.UA.