Літоўскі палітык пра тэракт: Патрэбныя факты, а не чуткі або фантазіі
Так пракаментаваў выбух у мінскім метро сябра парламенцкай групы "За дэмакратычную Беларусь" у літоўскім Сойме Мантас Адоменас.
"Калі гінуць людзі, неабходна пільнае следства, патрэбныя факты, а не чуткі або фантазіі", - заявіў палітык ІА REGNUM.
На пытанне, каму можа быць выгадны тэракт у Мінску, Адоменас адказваць адмовіўся: "Не жадаю размаўляць на гэтую тэму, бо ў Літву не прыходзіць дастаткова інфармацыі. Без яе хоць больш-менш поўны аналіз немагчымы. А рабіць меркаванні або фантазаваць на фоне трагедыі ў Мінску проста недарэчна".
З Літвы ў Беларусь штодня, паводле дадзеных Службы аховы дзяржаўнай мяжы, выязджае прыкладна ад пяці да дзесяці тысяч грамадзян Літвы. Паводле дадзеных літоўскай амбасады ў Беларусі, 11 красавіка толькі ў Мінску знаходзіліся прыкладна дзве тысячы літоўцаў. Аднак ніхто з іх не апынуўся ў момант выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая".