Латвія лідыруе ў Еўропе па смяротнасці з-за алкаголю

У Латвіі смяротнасць мужчынаў ва ўзросце ад 15 да 64 гадоў ад алкаголю складае 28%. Крыху ніжэй — у Эстоніі і Літве. Сярэднееўрапейскі паказчык — амаль 14%.

Як адзначае сайт delfi.lv, найменш мужчынаў памірае ад шкоднай звычкі на Кіпры, Мальце і ў Ісландыі — 2%, 3% і 4% адпаведна.

Што да смяротнасці ад алкаголю сярод жанчын, то на першым месцы з 14% Румынія, а найменш жанчын памірае на тых жа Кіпры, Мальце і ў Ісландыі (па 2%).

Што да Беларусі, якая не была ахопленая даследаваннем, дык летась смяротнасць ад алкаголю ў нашай краіне ўзрасла на 5,6% (у параўнанні з 2007 годам). Ад атручвання алкагольнымі напоямі памерла амаль 2600 чалавек.

Фота — delfi.lv