Латвія заяўляе, што страціць ад санкцый супраць Беларусі паўмільярда еўра

Калі Еўрасаюз увядзе эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, звязаныя з транзітам нафты і вугалю, скароціцца аб'ём грузаў на чыгунцы. А гэта 3% унутранага валавага прадукту і 8,1% бюджэтных сродкаў Латвіі.

Менгельсоне падкрэсліла, што латвійскім уладам не трэба баяцца застацца ў меншасці ў ЕС па "беларускім пытанні", адстойваючы свае эканамічныя інтарэсы, інфармуе сайт delfi.lv.