Лаўроў абяцае Лукашэнку дапамагчы ў прызнанні выбараў
У Мінск прыбыў міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў. Ён сустрэўся з кіраўніком Беларусі.
Лаўроў заявіў Лукашэнку, што Расія будзе рабіць усё, каб ацэнка парламенцкіх выбараў у Беларусі былі аб'ектыўнымі і непрадузятымі і не сталі прадметам аднабаковых правіл, якія спрабуюць навязаць у АБСЕ насуперак шматразовым прапановам выпрацаваць агульныя правілы назірання за выбарамі.
У сваю чаргу, кіраўнік Беларусі таксама пакрытыкаваў АБСЕ, перадае БЕЛТА. На яго думку, у Парламенцкай асамблеі АБСЕ маглі б знайсці больш дасведчанага чалавека для назірання за выбарамі ў Беларусі, чым цяперашні кіраўнік назіральнікаў Матэа Мекачы.
Фота — Аssociated Рress