Лазавік заявіў пра жаданне апазіцыі "знайсці плямы на сонцы"
Скаргі апазіцыі не маюць прынцыповага значэння і не ўплываюць на ход выбараў.
Пра гэта ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, перадае БЕЛТА.
Ён прызнаў факт вялікай колькасці скарг на агрэхі выбарнага працэсу з боку прадстаўнікоў апазіцыі. Аднак лічыць, што складзеныя яны юрыдычна некарэктна і ўтрымліваюць незаконныя патрабаванні. Што, па словах Лазавіка, кажа пра жаданне "знайсці плямы на сонцы і максімальна іх павялічыць".