Ледзяшы ў Мінску знішчаюць альпіністы і 30 спецыяльных аўтамабіляў

Пра гэта паведаміў 10 студзеня генеральны дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэянтовіч.

Рэянтовіч: "Ужываюцца меры апярэджання — агароджваюцца магчымыя месцы падзенняў. Забяспечваецца  сумесна ў РУУС і ДАІ магчымасць пад'езду спецтэхнікі. На цяперашні час ачыстка дахаў вядзецца ўсімі магчымымі сродкамі. Дадаткова прыцягваюцца спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія маюць альпіністаў".

Спецыяльная тэхніка для знішчэння ледзяшоў адпраўляецца ў канкрэтныя раёны Мінска пасля таго, як у жыллёва-камунальную гаспадарку звернуцца мясцовыя жыхары.